viasna on patreon

Беларуская журналістка Ірына Халіп названая "героем Еўропы"

2005 2005-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс "Time" назваў вядомую беларускую журналістку, намесніцу рэдактара "БДГ. Деловая газета" Ірыну Халіп "Героем Еўропы" - 2005 у катэгорыі "Мужнае сэрца". ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказала ёй сваё шчырае віншаваньне!
"Журналістка выкрывае карупцыю ва ўладзе, не шкадуючы нават Аляксандра Лукашэнку. Яе не раз дапытвалі, збівалі. На мінулым тыдні рэспубліканская пракуратура папярэдзіла, што ёй пагражае да пяці гадоў турмы за артыкулы, у якіх, па іх меркаванню, утрымліваюцца заклікі да "гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу", - гаворыцца ў артыкуле, прысвечаным беларускай журналістцы.
Разам з Ірынай Халіп "Героямі Еўропы" ў катэгорыі "Мужнае сэрца" сталі знакаміты тэнар Пласіда Дамінга, слынны рок-музыка і грамадскі дзеяч Боб Гэлдаф, лідэр гурту "U-2" Бона, а таксама вядомы іспанскі рэжысёр Пэдра Альмадовар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства