viasna on patreon

Беларусь наведае амерыканскі праваабаронца Леанід Стонаў

2009 2009-08-03T09:44:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stonau.jpg
Леанід Стонаў

Леанід Стонаў

3-6 жніўня Беларусь наведае міжнародны дырэктар Бюро па правах чалавека і выкананні законнасці ў краінах былога СССР Аб'яднання камітэтаў у абарону яўрэяў у былым СССР (Union of Councils for Jews in the Former Soviet Union) Леанід Стонаў.

У інтэрв'ю БелаПАН амерыканскі праваабаронца паведаміў, што ў праграму яго візіту ўключаны сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў ЗША і Ізраіля, мінскага офіса АБСЕ, а таксама з беларускімі праваабаронцамі.

Аб'яднанне камітэтаў у абарону яўрэяў у былым СССР — грамадская арганізацыя, створаная ў 1970 годзе ў адказ на так званую самалётную справу. Тады савецкія ўлады арыштавалі і прыгаварылі да доўгіх тэрмінаў зняволення групу з адказнікаў-яўрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей за намер выгнаць самалёт на Захад, каб паказаць усяму свету становішча яўрэяў, якіх не выпускаюць з СССР у Ізраіль.

"Барацьба за свабоду выезду з СССР, абарона адказнікаў і вязняў сумлення былі галоўнымі аспектамі нашай актыўнасці аж да 1990-х гадоў, — падкрэсліў Стонаў. — Мы абвяшчаем прыярытэт правоў чалавека над усімі іншымі правамі і працуем у цесным кантакце з мясцовымі праваабарончымі групамі і рухамі ў большасці постсавецкіх дзяржаў".

Сярод галоўных задач аб'яднання праваабаронца назваў маніторынг антысемітызму і іншых відаў ксенафобіі, абарону ахвяр дыскрымінацыі і рэлігійнага пераследу, дапамогу ў прывядзенні заканадаўства ў гэтай сферы ў адпаведнасць з міжнароднымі дакументамі і абавязацельствамі, садзейнічанне інстытутам грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымку ў выхаванні талерантнасці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства