viasna on patreon

Гарадзенская суддзя Козел паставіла пад сумнеў рашэнне Мінюста

2005 2005-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штрафам у 50 базавых адзінак (1,275,000 рублёў) завершыўся адміністратыўны працэс па справе гарадзенскага актывіста прафсаюза РЭП Івана Романа. Сп. Роман быў абвінавачаны ў ажыццяўленні дзейнасці ад імя арганізацыі не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку. Не гледзячы на прадстаўленыя доказы - прафсаюз РЭП зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі і мае статус рэспубліканскага прафсаюза (г.зн. мае права дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі), сп-ня Козел угледзела ў дзеяннях Івана Романа прыкметы правапарушэння прадугледжанага Адміністратыўным кодэксам. Аргументы абароны былі расцэнены як надуманыя і не прыняты пад увагу.
“Такім чына становіцца незразумелым неабходнасць наяўнасці велізарнага апарату Міністэрства юстыцыі, калі звычайны раённы суддзя выносіць рашэнне, якое супярэчыць рашэнню мінюста”- так пракаментаваў сытуацыю сп. Роман. Грубейшыя парушэнні беларускага заканадаўства даюць падставу для далейшага абскарджвання гэтага рашэння ў парадку надзора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства