viasna on patreon

Берасьцейскія прадпрымальнікі працягваюць галадоўку

2005 2005-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасьня, паводле зьвестак прадпрымальнікаў, у Вышэйшым гаспадарчым судзе з удзелам прадстаўнікоў Берасьцейскага аблвыканкаму будзе абмяркоўвацца пытаньне наконт правамоцнасьці спагнаньня з уладальнікаў таксовак рэспубліканскага збору. Прадпрымальніцы Любоў Лаўруковіч і Любоў Рэзановіч працягваюць галадоўку, якую пачалі 20 верасьня, нягледзячы на тое, што першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі Яўген Сьмірноў выдаў распараджэньне, паводле якога на паўтара месяца прыпыняюцца санкцыі ў дачыненьні да берасьцейскіх прадпрымальнікаў, якім падатковая інспэкцыя выставіла патрабаваньне сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах. Гэты збор быў уведзены ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі летась у красавіку, аднак пачаў дзейнічаць “заднім чыслом” — у дачыненьні машынаў, што былі ўвезеныя ў Беларусь значна раней.

Адна з галадоўніц Любоў Лаўруковіч, ад якой падатковыя органы спрабуюць спагнаць дадаткова ў бюджэт каля 30 мільёнаў рублёў, лічыць гэтае судовае распараджэньне недастатковым, яна распавяла, на што разьлічваюць удзельнікі галадоўкі: “Каб трактавалі ўказ так, як патрэбна яго трактаваць. Нам больш нічога ад уладаў ня трэба. Мы іншага нічога не патрабуем”.

Ад вынікаў гэтых абмеркаваньняў залежыць, ці будуць прадпрымальнікі працягваць галадоўку і ці павялічыцца колькасьць удзельнікаў акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства