viasna on patreon

Справа Леаніда Свеціка: судзьдзя Урбановіч адхіляе хадайніцтвы

2009 2009-07-02T08:54:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetsik1.jpg

1 ліпеня ў Віцебскім  абласным судзе прайшло 12-е пасяджэньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, якога судзяць паводле выстаўленага КДБ абвінавачаньня ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.

Сябры КХП БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, якія маюць статус пацярпелых, заявілі хадайніцтвы пра адвод судзьдзі Галіны Ўрбановіч. На іхную думку, яна сьвядома ўхіляецца ад таго, каб удакладняць акалічнасьці справы, і стаіць на баку абвінавачаньня.

 

Праваабаронца Леанід Сьвецік, якога вінавацяць у тым, што ён меў дачыненьне да напісаньня і распаўсюджваньня лістоў ад імя віцебскай філіі “Русского Національного Едінства”, працягвае адмаўляць сваю віну. На сёньняшнім пасяджэньні ён хадайнічаў, каб экспэрты, запрошаныя абласной управай КДБ, удакладнілі вынікі экспэртызы лістоў, атрыманых чатырма жыхарамі Віцебску ў 2006 годзе. Бо картрыдж для друкаркі, канфіскаваны падчас ператрусу ў кватэры праваабаронцы, з дапамогай якога лісты ад РНЕ нібыта былі надрукаваныя, выраблены годам пазьней, у 2007 годзе.

Судзьдзя Галіна Ўрбановіч заявіла, што зараз гэта высьвятляць немэтазгодна, адхіліўшы і гэтае, і шэраг іншых хадайніцтваў. У тым ліку і наконт дактыляскапічнай экспэртызы, якая дапамагла б высьветліць, ці ёсьць на лістах ад імя РНЕ адбіткі пальцаў Леаніда Сьвеціка.

На думку праваабаронцы, крымінальны перасьлед з боку КДБ і гэты судовы працэс — помста за ягоную дзейнасьць. Цягам 2006—2007 гадоў ён кансультаваў тых, хто атрымліваў лісты з пагрозамі за апазыцыйныя палітычныя погляды, разам зь віцебскімі актывістамі патрабуючы, каб КДБ і міліцыя знайшлі тых, хто дасылае лісты ад імя РНЕ. З адпаведных структур прыходзілі адмовы са спасылкамі на тое, што РНЕ — незарэгістраванае грамадзкае ўтварэньне, якога не існуе ў Віцебску, аж пакуль у траўні 2008 году абласная ўправа КДБ не завяла крымінальную справу супраць самога Леаніда Сьвеціка.

Калі суд прызнае праваабаронцу вінаватым, паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу яму пагражае тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства