viasna on patreon

Улады Беларусі падвергліся жорсткай крытыцы падчас правядзеньня нарады АБСЕ ў Варшаве.

2005 2005-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 19 па 30 верасьня 2005 года ў Варшаве адбываецца традыцыйная штогадовая нарада АБСЕ па разглядзе абавязацельстваў, прысьвечанае чалавечаму вымярэньню ў 2005 годзе.

У нарадзе прымаюць удзел афіцыйныя дэлегацыі краінаў-удзельніцаў АБСЕ, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі такія, як Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека, Міжнародная ліга правоў чалавека, Міжнародная федэрацыя хельсінскіх камітэтаў, Міжнародная амністыя і інш. На нараду таксама запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных НДА краінаў-удзельніц АБСЕ.
20 верасьня нарада была прысьвечаная пытаньням свабоды асацыяцыў і права на правядзеньне мірных сходаў. У працы нарады прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў, сярод якіх былі праваааронца Барыс Звоскаў, прадстаўнік Саюзу палякаў Беларусі і журналіст Анжэй Пісальнік і прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Пра працу нарады АБСЕ распавёў Валянцін Стэфановіч:

“Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў прынялі ўдзел у працы сэкцыі, прысьвечанай свабодзе асацыяцый і праву на мірныя сходы ў постсавецкіх краінах. Акрамя нас у сэкцыі выступаў прадстаўнік Узбекістану. Прысутныя з вялікай цікавасьцю выслухалі нашыя даклады аб стане НДА ў Беларусі. Асабіста я распавёў аб новым Законе “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і аб сітуацыі, якая склалася апошнім часам з правам на мірныя сходы ў нашай краіне. Я выказаў асаблівую занепакоенасьць фактамі перасьледу грамадзянаў за правядзеньне сходаў у прыватных кватэрах, гвалтоўнага разгону мірных акцый пратэсту беларускіх грамадзян, распавёў прысутным аб крымінальным перасьледзе арганізатараў мірных сходаў Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, Андрэя Клімава.
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі таксама брала ўдзел у працы нарады АБСЕ. 19 верасьня прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў сваім выступе ў чарговы раз зьвінаваціў Польшчу ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі і ў прыватнасьці ў правакаваньні канфлікту ў Саюзе палякаў Беларусі.
Трэба адзначыць, што пагаршэньне сітуацыі ў Беларусі адзначалася фактычна ў кожным выступе. Вельмі красамоўна, што ў дадзеным кантэксьце Беларусь згадвалася ў шэрагу найбольш аўтарытарных рэжымаў на былой Савецкай прасторы – Узбекістана і Туркменістана.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства