viasna on patreon

“Берасцейская Вясна” абскардзіць сваю трэцюю нерэгістрацыю ў судзе

2009 2009-06-23T16:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

22 чэрвеня заснавальнікамі праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская Вясна” пададзеная скарга ў абласны суд на чарговую адмову ў рэгістрацыі.

Нагадаем, што 4 чэрвеня праваабаронцы даведаліся, што Брэсцкі аблвыканкам у трэці раз адмовіў ім у рэгістрацыі аб’яднаньня.

Галоўнай падставай для адмовы стаў факт адозву гарантыйнага ліста на прадстаўленьне юрыдычнага адрасу яго ўладальнікам. Насамрэч, уласьніку памяшканьня патэлефанавалі з аблвыканкаму й параілі адазваць гарантыйны ліст. Зразумела, ніхто і не думаў інфармаваць аб гэтым заяўнікоў, хаця час для пошуку новага юрыдычнага адрасу заставаўся.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што такім чынам улады пазбаўляюць грамадзян канстытуцыйнага права на асацыяцыю або аб’яднаньне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства