viasna on patreon

Маладафронтаўца адлічылі з універсітэту за графіці "Свабоду Аўтуховічу!"

2009 2009-05-28T14:50:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf_baranavichy.jpg

Сёньня маладафронтавец, студэнт-першакурсьнік Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Пётр Рузаў даведаўся аб сваім выключэньні.

 

28 траўня актывісту Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Пятру Рузаву, які навучаецца на 1 курсе фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, паказалі пастанову аб адлічэньні за подпісам рэктара з фармулёўкай "парушэньне ўнутранай дысцыпліны".

 

Парушэньне ўнутранай дысцыпліны - нядаўні суд над маладафронтаўцам. Нагадаем, юнака прысудзілі да штрафу за графіці "Свабоду Аўтуховічу!", нанесеным на будынак гарадзкога мясакамбіната.

 

Па словах Пятра Рузава, пра пастанову рэктара аб выключэньні ён даведаўся толькі па падпісаньні, аніякага Савету прафіляктыкі, які мусіць праходзіць студэнт пры парушэньні статута ўнівэрсытэту, не было.

 

"З пачатку году ўнівэрсытэт неаднаразова наведвалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі, якія пагражалі адлічэньнем з грамадзкую дзейнасьць. Відаць, суд за графіці стаўся апошняй кропляй", - мяркуе Пётр Рузаў.

 

Бліжэйшым часам маладафронтавец пракансультуецца з праваабаронцамі і мае намер адстойваць права на вышэйшую адукацыю ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства