viasna on patreon

У праваабаронцаў, нарэшце, прынялі рэчы для Мікалая Аўтуховіча

2009 2009-05-27T18:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/drot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня праваабаронцы зрабілі чарговую спробу перадаць некаторыя рэчы для Мікалая Аўтуховіча. На гэты раз адміністрацыя СІЗА №1 г. Менска не адмовіла ў прыёме перадачы для зняволенага.

 

Як распавёў Уладзімір Лабковіч, у ліку тых рэчаў, што аднеслі Аўтуховічу – тэлеантэна, шахматы і батарэйкі. З пітною вадою сітуацыя па-ранейшаму не змянілася, яе не прымаюць.

 

Нагадаем, што спробы перадаць па просьбе М. Аўтуховіча, які пакутуе на сур’ёзнае захворванне печані, яму пітную ваду двойчы скончыліся няўдала. 22 траўня ваду не прынялі супрацоўнікі следчага ізалятара, паведаміўшы праваабаронцам, што ваду яны не прымаюць увогуле. А раней, 20 траўня, адміністрацыя Рэспубліканскай бальніцы МУС, дзе на той момант знаходзіўся Мікалай Аўтуховіч, таксама адмовіла Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу ў перадачы вады для хворага, паколькі яны не даводзяцца Аўтуховічу сваякамі. Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэтая адмова была абсалютна беспадстаўная, бо ні закон, ні інструкцыі МУС не прадугледжваюць абмежаванняў сярод асобаў, якія могуць рабіць перадачы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства