viasna on patreon

Пяць пратаколаў аб правапарушэньні за адну акцыю

2009 2009-05-27T17:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны

Праваабаронца Анатоль Паплаўны

26 траўня у Цэнтральным РАУСе Гомеля быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі памяці зьніклага генерала Захаранкі. Дэмакратычнага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага выклікалі позваю ў міліцыю пасьля таго, як актывіст адмовіўся ўпусціць супрацоўніка міліцыі ў дом.

 

Як паведаміў Анатоль Паплаўны, 27 траўня пратакол павінны перадаць у суд. Са свайго боку актывіст падрыхтаваў скаргу на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУСа, якія адмовіліся весьці працэсуальныя дзеяньні на беларускай мове і не перадалі яму копіі пастановы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

 

Нагадаем, што 7 траўня ў Гомелі адбылася акцыя памяці “Ланцуг нераўнадушных людзей”. За ўдзел у акцыі былі дапытаныя таксама мясцовыя актывісты Уладзімір Кацора, Васіль Палякоў, Пётр Кузняцоў і Юрый Захаранка. На ўсіх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанцыянаваным масавым мерапрыемстве..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства