viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч застаецца без пітной вады

2009 2009-05-22T19:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, у другі раз на гэтым тыдні, праваабаронцы па просьбе Мікалая Аўтуховіча спрабавалі перадаць яму пітную ваду. Адміністрацыя СІЗА №1 г. Менска адмовіла ў прыёме перадачы для хворага зняволенага.

 

- Сёння мы прынеслі перадачу, у тым ліку і пітную ваду, якую прасіў Мікалай Аўтуховіч, у СІЗА №1. Адміністрацыя ўстановы, да якой мы звярнуліся з заявай аб перадачы, адмовіла нам, паведаміўшы пры гэтым, што ваду яны увогуле не прымаюць, - распавёў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

 

Атрымліваецца, што чалавек, які ўжо больш за месяц трымае галадоўку і пры гэтым пакутуе ад сур’ёзнага захворвання печані, нават не мае магчымасці ўжываць чыстую пітную ваду.

 

Нагадаем, што 20 траўня адміністрацыя Рэспубліканскай бальніцы МУС, дзе на той момант знаходзіўся Мікалай Аўтуховіч, таксама адмовіла праваабаронцам Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу ў перадачы вады для хворага, паколькі яны не даводзяцца Аўтуховічу сваякамі. Праваабаронцы сцвярджаюць, што адмова гэтая абсалютна беспадстаўная, бо ні закон, ні інструкцыі МУС не прадугледжваюць абмежаванняў сярод асобаў, якія могуць рабіць перадачы.

 

 

     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства