viasna on patreon

Яшчэ адзін суд за акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС

2009 2009-05-21T11:17:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivanou_kastus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 траўня, а 14-й гадзіне пачнецца суд над віцебскім актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Кастусём Івановым.

 

Моладзевы актывіст абвінавачваецца ў непадпарадкаванні загадам супрацоўніка міліцыі, перадае «Радыё Рацыя».

 

Нагадаем, што пад час правядзення вулічнай акцыі ў Віцебску да гадавіны чарнобыльскай катастрофы Кастуся Іванова затрымалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі юнака ў тым, што ён сарваў пагон міліцыянту.

 

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі дэмакратычнага актывіста судзяць за адзначэнне чарнобыльскай трагедыі. Так, на 25 траўня атрымалі позвы ў суд з нагоды чарнобыльскага шэсця лідзкія актывісты «Маладога Фронту» Яўген Руды і Ганна Бунько, ужо адбыўся суд над берасцейскім маладафронтаўцам Яўгенам Скрабцом А 20 траўня пачаўся суд над незалежнай журналісткай Тамарай Шчапёткінай, якая асвятляла акцыю «Свечка памяці» ў Бярозе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства