viasna on patreon

Судовыя выканаўцы ў чарговы раз апісалі маёмасць Сяргея Панамарова

2009 2009-05-20T13:46:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Дом Сяргея Панамарова наведалі судовыя выканаўцы. Яны шукалі маёмасць, якую можна канфіскаваць для пакрыцця штрафаў.

Па словах судовых выканаўцаў, яны меліся канфіскаваць маёмасць у лік штрафу ў 30 базавых велічыняў за спробу арганізаваць сустрэчу з грамадзянамі з удзелам старшыні Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, а таксама дзеля кампенсацыі  штрафа ў 9 мільёнаў, які Сяргею Панамарову прысудзілі ў 2006 годзе за, нібыта, неабгрунтаванае ўзбагачэнне.

− Камунальная гаспадарка ўвесь час узбуджае выканаўчую справу. Гаспадарчы суд правярае і паведамляе, што спагнаць маёмасць немагчыма. За апошні год гэтак было тройчы, − кажа былая жонка Сяргея Панамарова Святлана.

Сітуацыя зноў паўтарылася. Судовыя выканаўцы пры сведках праверылі жытло, пашукалі маёмасць і чарговы раз склалі акт аб немагчымасці спагнання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства