viasna on patreon

Бунько і Рудога будуць судзіць

2009 2009-05-20T13:27:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/netcarnobyljam.jpg

25 траўня, будуць судзіць лідскіх моладзевых актывістаў Ганну Бунько і Яўгена Рудога. Яўген і Ганна атрымалі позвы ў суд, у якіх зазначана, што юнакі парушылі артыкул 17.1 КоАП РБ "Парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў".

Падрабязней распавядае актывістка лідскага "Маладога Фронту" Ганна Бунько: "Учора мне прыйшла позва ў суд, дзе пазначана, што я павінна прыйсці туды 25 траўня. Яшчэ пазначана што ў выніку маёй адсутнасці, мне пагражае арэст тэрмінам у 15 сутак".

Нагадаем, што 25 красавіка маладзёны прайшліся па цэнтры горада Ліда  з расцяжкай “Не новаму Чарнобылю”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства