viasna on patreon

Мінюст – у пошуках зачэпак

2009 2009-05-18T17:18:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Зміцеру Салаўёву, уласніку юрыдычнага адраса ў Наваполацку, прадастаўленага для рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”, патэлефанавалі з мясцовага выканкама і паведамілі, што па запыце мінюста збіраюцца правесці праверку па дадзеным адрасе.

Зміцер Салаўёў адмовіў мясцовым чыноўнікам у правядзенні такой праверкі, паколькі лічыць такое патрабаванне незаконным.

Такім чынам, на гэты раз мінюст вырашыў праз выканкам запалохаць ўласніка памяшкання за тое, што ён прадаставіў юрыдычны адрас для рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання.

На думку праваабаронцаў, гэты факт – чарговае сведчанне таго, што ўлады спрабуюць зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”.

Нагадаем, што 25 красавіка заснавальнікі ГПА “Наша Вясна” падалі дакументы для рэгістрацыі аб’яднання ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта трэцяя спроба зарэгістраваць праваабарончае аб’яднанне. Раней Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы:  у 2007 і 2009 годзе. Апошняя адмова на рэгістрацыю была атрыманая 26 лютага бягучага году. Праваабаронцы аспрэчвалі гэтае рашэнне ў Вярхоўным Судзе. 22 красавіка Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства