КДБ спрабуе схіліць маладафронтаўку да супрацы
Днямі на факультэт журналістыкі БДУ, дзе навучаецца актывістка Маладога Фронту Надзея Пекарская, прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
“Камітэтчыкі” праз дэканат выклікалі першакурсьніцу-маладафронтаўку на размову, якая цягнулася прыкладна паўтары гадзіны.
“Увесь гэты час супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі спрабавалі схіліць мяне да супрацы зь імі: прапаноўвалі паведамляць інфармацыю пра дзейнасьць Маладога Фронту, а ў абмен абяцалі, што дапамогуць мне вырашыць усе праблемы, працаўладкуюць пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту і г.д”, - распавядае Надзея.
Імя аднаго з наведнікаў – Юры Салаўёў.
Акрамя таго, у пятніцу дзяўчыну выклікаў да сябе дэкан факультэта С.В. Дубовік.
“Дэкану прыйшоў ліст зь міліцыі, у якім паведамлялася аб маім затрыманьні падчас акцыі 7 траўня”, - кажа Надзея Пекарская. – “Калі дэкан папрасіў патлумачыць гэта ліст і я адказала, што мая дзейнасьці па-за ўнівэрсытэтам яго ня тычыцца, ён сказаў, што я сябрую ня з тымі людзьмі і пасьля наступнага затрыманьня ён будзе хадайнічаць аб маім адлічэньні з факультэта”.