viasna on patreon

Абласны суд не падтрымаў “Вольны горад”

2009 2009-05-06T22:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niarouny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Няроўны

Сяргей Няроўны

Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі рэдактара незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава на пастанову Чавускага раённага суду ад 17 лютага.

Калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам намесьніка старшыні Магілёўскага абласнога суду Сьвятланы Стальмаховай з ўдзелам судзьдзяў Домніч і Маймусавай падтрымала рашэньне ніжэйстаячай інстанцыі аб незадавальненьні зыску “Вольнага гораду” да дзяржаўнай газэты“Ленинский клич”аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Нагадаем, што нагодай для зыску паслужыла серыя фельетонаў, якія ад 2005 году да 2007 году амаль штосуботы друкаваліся ў газеты Крычаўскага гарвыканкаму «Ленинский клич». Пасквілі пачалі зьяўляцца ў адказ на жорсткую крытыку «Вольным горадам» працы рэдакцыі дзяржаўнага выданьня. Паводле заяўнікоў, аўтары фэльетонаў мэтанакіравана скажалі факты з дзейнасьці апазіцыйных палітыкаў, каб ачарніць іх у вачах простых людзей. Судовая справа цягнулася больш за год. Было ўстаноўлена, што гумарэскі пісалі рэдактарка «Ленинского клича» Тацяна Іўкіна, яе намесьнік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты газеты Аляксандар Гаўрыленка і Аляксей Іваноў. Нягледзячы на вынікі лінгвістычнай эксьпертызы, паводле якой надрукаваныя ў дзяржвыданьні “творы” зьяўляюцца памфлетамі, пераходзячымі ў пасквілі, Чавускі раённы суд адмовіў заяўнікам Сяргею Няроўнаму і Уладзіміру Кудраўцаву ў задавальнені зыску на той падставе, што падабенства паміж персанажамі “гумарэсак” і рэальнымі асобамі не ўстаноўлена.

Рэдактар недзяржаўнай маланакладнай газеты «Вольны горад» Сяргей Няроўны ўпэўнены, што гэта палітычна матываванае рашэньне і чарговы раз перамагло тэлефоннае права: “Паседжаньне доўжылася каля 2 гадзінаў. Вельмі добра падрыхтавалася і выступіла наш адвакат Кацярына Маліноўская, аднак, нажаль, вырак абласнога суду не мог быць іншым, бо яны не прымаюць рашэньне самастойна. Зараз створаны сапраўдны прэцэдэнт, сутнасьць якога заключаецца ў тым, што зьмяніўшы дзьве літары ў прозьвішчы чалавека, можна пісаць пра яго што заўгодна. Цяпер у “Вольным горадзе” мы падрабязна праінфармуем чытачоў пра ход судовай справы, надрукуем дакументы, выступы, каб людзі самі маглі разабрацца. Дарэчы, 103 крычаўскіх чытача падпісалі заяву супраць рашэньня Чавускага суду, у якой зазначылі, што з фельетонаў зразумелі, каго абражаў “Ленинский клич”. Гэтая заява была ў матэрыялах справы і не дае падставы сьцвярджаць, што падабенства паміж персанажамі твораў і рэальнымі асобамі не ўстаноўлена. Вядома, мы будзем абскарджваць вырак абласнога суду ў надзорным парадку, але наўрад ці яно будзе іншым.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства