viasna on patreon

У Баранавічах парадак правядзення масавых мерапрыемстваў суд пакінуў без зменаў

2009 2009-04-30T16:44:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 30 красавіка ў судзе г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы, юрыста Карнея Пятровічя і сябра “Руху “За Свабоду” Віктара Сырыцы, якія выступаюць за адмену рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў”. Суддзя Мікалай Сільмановіч адмовіў актывістам дэмсілаў у задавальненні скаргі.

Як паведамляў раней праваабаронца Сяргей Гоўша, заяўнікі лічаць, што дадзены нарматыўны акт мясцовых чыноўнікаў фактычна пазбаўляе магчымасці легальна праводзіць масавыя мерапрыемствы ў горадзе. Рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў” супярэчыць не толькі Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але і Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, ратыфікаванаму Рэспублікай Беларусь.

Дэмактывісты не згодныя з сённяшнім судовым рашэннем і маюць намер падаваць скаргу ў вышэйстаячыя судовыя інстанцыі. А калі зварот у апошнія не прывядзе да пажаданага выніку, то Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца будуць звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства