viasna on patreon

Дэмакратам пагражаюць звальненнем з працы за нацыянальны сцяг

2009 2009-04-30T15:15:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciah.jpg

Супрацоўнікі КДБ шантажуюць былую жонку актывіста руху «За свабоду» Сяргея Панамарова.

У двор прыватнага дома актывіста руху «За свабоду» Сяргея Панамарова прыйшлі два супрацоўнікі Нясвіжскага ўпраўлення КДБ. Яны папярэдзілі былую жонку актывіста, што калі над іхным домам 1 мая і 9 мая з'явіцца нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг жанчыну звольняць з працы і нават ініцыююць крымінальную справу, нібыта звязаную з ейнай працоўнай дзейнасцю.

«Яны ведаюць, што напрамую на мяне паўплываць складана, спрабуюць такія нізкапробныя метады, як пагрозы ўздзеяння на блізкіх мне людзей», -- кажа Сяргей Панамароў.

Актывіст перыядычна вывешвае вялікі бел-чырвона-белы сцяг над сваім домам. Па вуліцы, з якой добра бачны сцяг, рэгулярна праходзяць афіцыйныя шэсці і мерапрыемствы, звязаныя з афіцыйнымі святамі. Хутчэй за ўсё, гэта, як лічыць Панамароў, выклікала такую рэакцыю спецслужбаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства