Заява Міжнароднага Фонду па абароне праваабаронцаў Front Line адносна адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай аргінізацыі “Наша Вясна”
Front Line занепакоены рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 году пакінуць у сіле папярэднее рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”. “Наша вясна” – гэта новая назва праваабарончага цэнтра, раней вядомага як “Вясна”, які быў ліквідаваны Вярхоўным Судом па запатрабаваньні Міністэрства юстыцыі 28 Лістапада 2003 году. Праваабарончы цэнтар “Вясна” – адна з самых актыўных беларускіх праваабарончых арганізацый, якая спецыялізуецца на абароне і прапагандзе палітычных і сацыяльных правоў.
26 студзеня 2009 году праваабарончая аргінізацыя “Наша Вясна” падала дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 22 красавіка 2009 году заяўка была адхіленая. Гэта ня першы раз, калі гэтай аргінізацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі. У жніўні 2007 году сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” спрабавалі атрымаць рэгістрацыю, але Міністэрства Юстыцыі, а пазьней Вярхоны Суд Беларусі, адхілілі заяўку паводле ілжывых прычынаў. 24 ліпеня 2007 году Камітэт ААН па правах чалавека прыняў Паведамленьне № 1296/2004 адносна ліквідацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Камітэт прыйшоў да высновы, што быў парушаны Артыкул 22(1) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычныз правах ААН і што сузаяўнікі скаргі “маюць права на адпаведныя сродкі прававой абароны, у тым ліку перарэгістрацыю “Вясны” і што Беларусь “абавязана зрабіць захады па прадухіленьні падобных парушэньняў у будучыні” (П.9) Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі зьвярнуўся да Міністэрства замежных справаў з патрабаваньнем аб выкананьні рашэньня Камітэту ААН па правах чалавека, але Міністэрства спаслалася на неабавязковасьць рашэньняў Камітэту, якія маюць рэкамэндацыйны характар.
У 2003 годзе праваабарончы цэнтар “Вясна” быў ліквідаваны беларускімі ўладамі падчас кампаніі масавых рэпрэсыяў супраць грмадзянскай супольнасьці. Тым ня менш, сябры “Вясны” працягвалі выконваць сваю законную праваабарончую дзейнасьць па аказаньні дапамогі ахвярам разнастайных парушэньняў правоў чалавека.
Front Line хоча падкрэсьліць, што ў Беларусі існуе ўсяго адна афіцыйна зарэгістраваная правабарончая арганізацыя – Беларускі Хэльсынскі Камітэт. Паводле Артыкула 193-1 беларускага Крымінальнага Кодэксу, “незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонда або удзел у іх дзейнасьці” караецца арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да ддвух гадоў. 15 красавіка 2008 году Рэзалюцыяй №1606 Парлямэнцкая асамблея рады Эўропы стала на бок Камітэта ААН па правах чалавека адносна ліквідацыі “Вясны” і заклікала беларускія ўлады “адмяніць … Артыкул 193-1 Крымінальнага Кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць незарэгсітраваных аб’яднаньняў”. Аднак, гэтыя рэкамэндацыі не былі выкананыя і іншыя няўрадавыя арганізацыі Беларусі працягваюць змагацца за афіцыйны статус. 9 красавіка 2009 году міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай асамблеі няўрадавых арганізацыяў.
25 красавіка 2009 году “Наша вясна” у трэці раз падала дакумэнты на рэгістрацыю, але праваабаронцы вырашылі, што ў выпадку адмовы, яны больш ня будуць зьвяртацца ў Міністэрства юстыцыі.
Front Line лічыць адмова ў рэгістрацыі правабарончай арганізацыі “Наша вясна” зьяўляецца грубым парушэньнем свабоды асацыяцыяў, гарантаванай беларускай Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Front Line заклікае беларускія ўлады:
1. Перагледзець рашэньне Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра “Вясна” або зарэгістраваць новую праваабарончую арганізацыю “Наша вясна”;
2. Адмяніць папраўкі ў Крымінальны Кодэкс №71-3 ад 15 сьнежня 2005 году, у прыватнасьці Артыкул 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў;
3. Гарантаваць беларускім праваабаронцам магчымасьць выконваць сваю законную праваабарончую дзейнасьць бяз страху перад магчымым перасьледам, без аніякіх абмежаваньняў, уключаючы судовы перасьлед.
Front Line нагадвае Вам, што Дэкларацыя ААН аб праве і адказнасьці асобаў, групаў ці органаў грамадзтва заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, прынятая Генэральнай Асамблеяй ААН 9 сьнежня 1998 году, прызнае законнасьць дзейнасьці праваабаронцаў, іх права на свабоду асацыяцыяў а таксама права ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць без страху перад магчымым перасьледам. Мы б хачелі зьвярнуць асаблівую ўвагу на Артыкул 6 (b і c): “Кожны чалавек, індывідцальна ці сумесна з іншымі, мае права(b) як прадугдеджваецца ў міжнародных дамовах аб правах чалавека і іншых прымяняльных міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах; (c)вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна выкананьня ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў як у заканадаўстве, так і на практыцы, і прыцягваць ўвагу грамадзкасьці да гэтых пытаньняў, выкарыстоўваючы тыя ці іншыя адпаведныя сродкі”, а таксама да Артыкула 12 (2): “Дзяржава прымае ўсе неабходныя захады ў мэтах забесьпячэньня абароны, з дапамогаю кампэтэнтных органаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна ці сумесна зь іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, нэгатыўнай дыскрымінацыі дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага дзеяньня ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем яго ці яе правоў, згаданых у гэтай Дэкларацыі.”