viasna on patreon

Грамадска-кансультацыйны савет збярэцца ў гатэлі "Мінск"

2009 2009-04-29T17:03:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gramadska-kansult_rada.jpg

На яго другім пасяджэнні будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах крызісу. Даклады альбо выступы рыхтуюць Станіслаў Багданкевіч і Леанід Заіка, Аляксандр Патупа, Пётр Марцаў, Юрый Зісер
30 красавіка нарэшце адбудзецца другое пасяджанне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, якое неаднаразова пераносілася з-за хваробы альбо адсутнасці яго старшыні Ўладзіміра Макея (кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, на здымку).

Вось што распавёў Еўрарадыё сябра Савета Аляксандр Патупа пра змест заўтрашняга пасяджэння:

"Эканоміка Беларусі ва ўмовах крызіса... Побач з матэрыяламі сябраў Савета, паступіла і кароткая праграмка ўрадавая, як яны бачаць выхад з крызісу, якія меры трэба прымаць".


Паводле слоў Патупы, з дакладамі (альбо выступамі падчас дыскусіі) на Савеце маюць намер выступіць Станіслаў Багданкевіч і Леанід Заіка, якія выкладуць антыкрызісную платформу, Пётр Марцаў, Юрый Зісер, Алег Трусаў, Уладзімір Нісцюк, Уладзімр Карагін. Даклад "Лібералізацыя антыкрызіс" падрыхтаваў Аляксандр Патупа.

Нагадаем, першае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета адбылося 6 лютага ў Палацы Рэспублікі. Мэтай яго стварэння з'яўляецца "абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўным уцягванні Беларусі ў агульнасусветныя працэсы, удасканаленні накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны".

Спіс удзельнікаў Савета Ўладзіміра Макея можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства