viasna on patreon

Моладзевыя актывісты звярнуліся да Генпракурора

2009 2009-04-29T17:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкія актывісты накіравалі адкрыты зварот Генеральнаму пракурору з просьбаю ўзяць расьсьледваньні злачынстваў ў дачыненьні да моладзевых апазыцыйных актывістаў пад асабісты кантроль.

У звароце апісваюцца інцыдэнты з выкраданьнем напярэдадні Дня Волі лідэраў "Маладога Фронту" Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова, а таксама выпадкі з нападам на апазыцыйных актывістаў Артура Фінькевіча і Мікіты Краснова.

"Лічым, што ў нашай краіне такія дзікунствы не павінны мець месца. Нас абурае, што такія падзеі адбываюцца ў Беларусі. Мы просім Генеральнага пракурора ўзяць пад свой асабісты кантроль расьсьледваньне гэтых злачынстваў і патрабуем знайсьці і пакараць тых, хто стаіць за маладушнымі, беззаконнымі ўчынкамі", - зазначаецца ў адкрытым лісьце.

Пад зваротам паставілі подпісы такія вядомыя беларускія палітычныя дзеячы, як Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Халіп, Уладзімер Падгол; прадстаўнікі інтэлігенцыі Генадзь Бураўкін, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Зінаіда Бандарэнка; шырока вядомыя грамадзкія дзеячы Іна Кулей, Мечыслаў Грыб і інш., а таксама прадстаўнікі незалежных СМІ-Аляксей Кароль, Сьвятлана Калінкіна, Сяргей Пульша, Генадзь Барбарыч і інш.

Копіі звароту да Генеральнага пракурора былі адасланы ў МУС, Адміністрацыю прэзідэнта, прадстаўніцтвы АБСЭ, Эўракамісіі, эўрапейскія амбасады і незалежныя СМІ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства