Актывіст Міхал Ільін асуджаны да 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/28094
2009
2009-04-23T13:25:36+0300
2009-04-23T13:25:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg
Суд Ленінскага раёна Брэста 23 красавіка прызнаў актывіста міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады фронт» Міхала Ільіна вінаватым па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) і прыгаварыў да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.
«У судзе Ільін не адмаўляў, што 22 красавіка ў 11.45 на галоўнай плошчы горада паклаў да помніка Леніну прынесеныя ім у сумцы унітаз і чатыры рулоны туалетнай паперы, — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. — Паводле слоў маладога чалавека, такім чынам ён выказаў сваё стаўленне да камунізму і існуючаму, паводле яго меркавання, дагэтуль культу асобы Леніна».
Актывіст апазіцыі быў затрыманы раніцай 23 красавіка.