viasna on patreon

Мінюст не тлумачыць далейшага развіцця сітуацыі з рэгістрацыяй БХД

2009 2009-04-17T16:57:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Міністэрства юстыцыі не называе тэрміны прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя". На сустрэчы сустаршынь аргкамітэту БХД Аляксея Шэіна і Віталя Рымашэўскага з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Алегам Сліжэўскім апошнія не змаглі патлумачыць, на падставе чыіх паказанняў Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі, а таксама аб тым, на які тэрмін прыпынена рашэнне аб нерэгістрацыі.

 

Паведамленне аб прыпыненні рашэння аб нерэгістрацыі БХД з'явілася на сайце Мінюста 16 красавіка. "У сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь шэрагу заснавальнікаў партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя", атрыманнем інфармацыі, што ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай партыі, загадам Міністэрства юстыцыі рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" прыпынена", — гаворыцца ў паведамленні.

 

Нагадаем, 15 красавіка кіраўніцтва БХД атрымала адказ з Мінюсту, у якім паведамлялася, што БХД адмоўлена ў рэгістрацыі. На думку чыноўнікаў, пры правядзенні Ўстаноўчага з’езду былі дапушчаныя парушэнні, якія не дазваляюць афіцыйна зарэгістраваць партыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства