viasna on patreon

Актывіст бароніць гонар у судзе

2009 2009-04-17T14:39:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hv.jpg

Александр Жыткевіч падаў зыск у суд да "Гарадоцкага весніка" і журналісткі Людмілы Мукамол па абароне гонару, годнасці і рэпутацыі на агульную суму 22 млн. руб.

 

10 сакавіка ў раёнцы "Гарадоцкі веснік" з'явілася інтэрв'ю журналісткі Людмілы Мукамол з Аляксандрам Ляшкевічам аперупаўнаважным супрацоўнікам Гарадоцкага РАУС пад назвай "Не па нормах маралі і права". У артыкуле паведамлялася, што фельдшар Бычыхінскага ФАПа "лічыўшы, відавочна, што для атрымання грошаў усе сродкі добрыя ( ен працаваў ў стаматалагічным кабінеце)" гуляў на даверы пацыентаў, праводзіў з імі ліквідацыю непісьменнасці, тлумачыўшы перавагі дарагога  пламбіравання перад бясплатным і без сумлення браў грошы за звычайныя пломбы.

 

 Гэтым адзіным зубным фельдшарам і зараз у Бычысе працуе малады спецыяліст Аляксандр Жыткевіч, які некалькі месяцаў быў без жылля, а ў выбарчую кампанію 2008 года стаў назіральнікам ад грамадзян. Па скарзе Аляксея Куліка, які скардзіўся на чацвертым месяцы пасля лячэння, што ў яго быццам выпалі дзве пломбы за якія ён заплаціў  40 тысяч рублёў, супраць маладога спецыяліста распачаўся крымінальны працэс. Але на час з'яўлення артыкула ніякі суд не прыняў рашэння аб вінаватасці Аляксандра Жыткевіча. Кожны журналіст, супрацоўнік РАУСа павінен ведаць, што да   вынясення прысуду ніхто не можа прызнавацца вінаватым у злачынстве. Пра гэта кажа і Канстытуцыя страны і крымінальнае заканадаўства. З'яўленне  ў раённай газеце неправераных і хлуслівых звестак малады спецыяліст расцэньвае як знявагу свайго гонара і годнасці, а таксама як ціск на суд для вынясення абвінаваўчага прысуду.

 

Пасля з'яўлення артыкула Аляксандр Жыткевіч звярнуўся да рэдакцыі раёнкі  з просьбай надрукаваць аправяржэнне артыкула і прынесці прабачэнне за  маральную шкоду. Але рэдактар газеты Андрэй Захараў маладому спецыялісту ў гэтым адмовіў. У судзе пад час паседжання Аляксандру таксама адмовілі ў хадайніцтве далучыць да справы артыкул з раёнкі, параіўшы звярнуцца ў суд па грамадзянскай справе наконт абароны гонару, годнасці і рэпутацыі.

 

10 красавіка Жыткевіч зарэгістраваў у Гарадоцкім судзе зыск да адказчыкаў: установы "Рэдакцыя "Гарадоцкі веснік" – на 20 млн. руб. і да журналісткі Л. Мукамол – на 2 млн. рубл.. Гэта сума значна менш тых сум, якія выстаўляюць часам абражаныя чыноўнікі да незалежных СМІ і іх рэдакцый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства