viasna on patreon

Прафсаюзы не хочуць абараняць працоўных

2009 2009-04-06T13:00:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aat_mastoudreu.jpg

Прафсаюзны камітэт акцыянернага таварыства “Мастоўдрэў” адмаўляецца абараняць інтарэсы працоўных прадпрыемства. Шматлікія парушэнні заканадаўства, зафіксаваныя інспекцыяй па працы, застаюцца па-за ўвагай кіраўніка прафсаюзнай суполкі.

Дэпутат Мастоўскага савета Зміцер Кухлей атрымаў афіцыйны адказ на свой запыт, накіраваны на імя сташыні прафсаюзнай суполкі акцыянернага таварыства “Мастоўдрэў” Валера Палішэвіча: кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі паведаміў, што ў сувязі з адсутнасцю сродкаў  запазычанасці працоўным будуць выплочвацца згодна распрацаванага адміністрацыяй  графіка.

Аднак,тэрміны выплатаў застаюцца неакрэсленымі - усё залежыць ад фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства.

На думку Зміцера Кухлея, такі адказ сведчыць, перш за ўсё, пра нежаданне прафсаюзнага камітэта і яго кіраўніка адстойваць інтарэсы працоўных.

Напрыканцы мінулага года супрацоўнікам “Мастоўдрэва” паводле пазазаконнага загада дырэктара Сяргея Асосава выплата заробкаў ажыццяўлялася не ў поўным памеры, што падцвердзілі праверкі дэпартамента па працы. Аднак, негледзячы на прадпісанне кантралюючага воргана, грошы працоўныя не атрымалі да гэтага часу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства