viasna on patreon

У актывісткі БХД абяцалі забраць дзяцей, калі не выйдзе з партыі

2009 2009-03-31T12:14:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў на Віцебшчыне Таццяна Кліменцьева і Казімір Варонька, былі вымушаныя напісаць заяву на выхад з партыі. Мясцовыя чыноўнікі папярэдзілі іх –  калі не пакінеце шэрагі апазіцыйнай арганізацыі, то страціце працу. Пры гэтым спадарыні Кліменцьевай яшчэ і прыгразілі, што ў яе забяруць прыёмных дзяцей.

 

Таццяну Кліменцьеву, якая вядзе дзіцячы дом сямейнага тыпу і Казіміра Вароньку – кіроўцу мясцовага аддзялення Пошты, выклікалі ў Мёрскі райвыканкам дзе папярэдзілі, што калі яны не напішуць заявы аб выхадзе з партыі, то са сваёй працай могуць развітацца. Для спадарыні Кліменцевай гэта азначае, што яе разлучаць яшчэ і з прыёмнымі дзецьмі. Гаворыць каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец:

 

- Казімір Францавіч заяву ў Менск ужо адправіў, а Таццяна хацела гэта зрабіць сёння. Ёй патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што калі будзеце мець нейкія стасункі з БХД, то не будзе працы, не будзе дзяцей, не будзе нічога. Заяву яна напісала. Бо, як гаворыць Таццяна Кліменцьева, я чалавек моцны, я вытрымаю ўсё, але ад мяне залежаць дзеці. Гэты ціск на людзей проста ганебны!

 

Кіраўніцтва Хрысціянскай дэмакратыі праінфармавала ўжо пра факт ціску уладаў на Казіміра Вароньку і Таццяну Кліменцьеву міжнародныя арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства