viasna on patreon

Віцебскіх актывістаў за Дзень Волі пакаралі штрафамі

2009 2009-03-27T15:19:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка аштрафаваны на 700 тысячаў рублёў. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў - на 70 тысячаў рублёў.

 

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Казілавала пакарала іх за тое, што правялі несанкцыянаванае шэсьце.

25 сакавіка Каваленка, Базараў, Аляксандраў выйшлі на плошчу Свабоды з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Судзьдзя ўгледзіла ў такіх дзеяньнях парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы.

Сяргея Каваленку неаднойчы каралі за ўдзел у вулічных акцыях. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў аштрафаваныя ўпершыню.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства