viasna on patreon

Вярхоўны Суд прыняў да разгляду скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”

2009 2009-03-27T20:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 27 сакавіка, заснавальнікам ГПА “Наша Вясна” з Вярхоўнага Суда быў дасланы ліст аб тым, што справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднання прынятая да разгляду. Праваабаронцам паведамілі, што 7 красавіка адбудзецца распарадчае паседжанне, падчас якога будзе прынятае рашэнне аб дакладнай даце разгляду справы ў судзе па сутнасці.

 

Заснавальнікі “Нашай Вясны” 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Нагадаем, што 26 лютага 2009 года Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” -- спадкаемцы ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. 

 

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што адмова ў рэгістрацыі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар, з’яўляецца адкрытай праявай сістэматычнай дыскрымінацыі заснавальнікаў і сяброў арганізацыі па палітычных матывах, непавагай да правоў грамадзянаў краіны, а таксама парушае міжнародныя пагадненні ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства