Да затрыманых грамадзянаў Грузіі зноў не пусьцілі адваката
https://spring96.org/be/news/2781
2005
2005-08-29T10:00:00+0300
2005-08-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 жніўня адвакат Павел Сапелка, паўнамоцтвы якога аформленыя ў адпаведнасцьці з дзеючым заканадаўствам яшчэ ў пятніцу, 26 жніўня, у другі раз безвынікова наведаў сьпецпрыёмнік-размеркавальнік Менгарвыканкама з мэтай сустрэчы з затрыманымі грамадзянамі Грузіі. Ён хацеў азнаёміць сваіх падабаронных са скаргай, складзенай на незаконнае рашэньне беларускіх уладаў аб дэпартацыі лідэраў “Кмары”, а таксама перадаць падрыхтаваную праваабарончым цэнтрам “Вясна” харчовую перадачу. Прычыну адмовы назвалі тую ж, што і першы раз: адсутнасць начальства.
Такім чынам, Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзе застаюцца пазбаўленымі юрыдычнай дапамогі і магчымасьці абскардзіць вынесенае КДБ рашэньне аб дэпартацыі ў судовым парадку.