viasna on patreon

Супраць актывіста “Зубра” выкарыстоўвалі катаваньні

2005 2005-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ноччу с 28 на 29 жніўня ў Магілёве быў затрыманы актывіст руху “Зубр” Яўген Сувораў.

Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалівалі Суворава каля двух месяцаў назад за распаўсюд газет. На гэты раз без нейкіх тлумачэньняў Я. Сувораў быў дастаўлены ў 1-ае аддзяленьне Ленінскага РУУС.

Як паведамляе прэс-служба руху “Зубр”, у аддзяленьні міліцыі ў адносінах актывіста “Зубра” ужывалі катаваньні, наклаўшы кайданкі рабілі так званую “ластаўку”. Пры гэтым ніякіх дакументаў пра затрыманьне складзена не было. На пытаньне, за што над ім зьдзекваліся, Я. Сувораў атрымаў адказ – для прафілактыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства