У Гомелі адбыўся суд над Жукоўскім і Трыфанавым
https://spring96.org/be/news/27780
2009
2009-03-25T18:13:00+0200
2009-03-25T18:13:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud7.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомелю адбыўся разгляд адміністратыўных справаў у дачыненні да актывістаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Канстанціна Жукоўскага і Сяргея Трыфанава. Актывістаў абвінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу – “у хуліганстве”.
Суддзя Алена Цалкова пакарала Сяргея Трыфанава штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Канстанціна Жукоўскага суддзя Марыя Даменка асудзіла да 3-х сутак арышту.
Нагадаем, што Канстанцін Жукоўскі і Сяргей Трыфанаў сёння каля 6 гадззінаў раніцы былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і з абвінавачваннем у парушэнні грамадскага парадку дастаўленыя ў пастарунак Цэнтральнага раёна Гомелю.