viasna on patreon

Актывіста СПБ, журналіста Андрэя Пачобута пакаралі адміністрацыйным штрафам

2005 2005-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Пакараны ён нібыта за нецэнзурную лаянку каля Шчучынскага раёаддазелу міліцыі. Памер штрафу – базавая велічыня

Судзьдзя раённага суду ў Шчучыне Тацяна Тадароўская пакарала Андрэя Пачобута за дробнае хуліганства. У пятніцу машыну, у якой ехаў Пачобут з калегам з газэты “Салідарнасьць” Іванам Романам, міліцыянты затрымалі на выезьдзе са Шчучына. Іх даставілі ў Горадню ў Лунінскі РАУС, а затым назад у Шчучын. Нанач абодвух пакінулі за кратамі ў міліцэйскім ізалятары, а ў суботу абодвух выпусьцілі. Івана Романа сваёй уладай аштрафаваў таксама на адну “мінімалку” быццам бы за дробнае хуліганства намесьнік начальніка Шчучынскай міліцыі Генрых Зубель.

Сёньня ж Андрэя Пачобута дапыталі ў Шчучыне па крымінальнай справе супраць яго, а таксама журналіста Анджэя Пісальніка і двух намесьнікаў старшыні СПБ – Веслава Кеўляка і Юзафа Пажэцкага. Справа распачата паводле заявы дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. Богдан абвінавачвае ўсіх чатырох у тым, што яны, пагражаючы яму, змушалі аддаць ключы і пакінуць кабінэт. Сьледзтва лічыць актывістаў СПБ падазраванымі па гэтай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства