У Гомелі затрыманыя актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"
https://spring96.org/be/news/27774
2009
2009-03-25T10:41:37+0200
2009-03-25T10:41:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg
25 сакавіка каля 6 гадзінаў раніцы ў Гомелі міліцыянты затрымалі актывістаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага і Сяргея Трыфанава.
Як паведамляе БелаПАН, маладых людзей даставілі ў пастарунак Цэнтральнага раёна Гомелю, іх вінавацяць у парушэнні грамадскага парадку. Сёння ж, у выпадку складання на затрыманых адміністрацыйных пратаколаў, можа адбыцца разгляд гэтых пратаколаў у судзе Цэнтральнага раёна. У міліцыі адмовіліся каментаваць, з чым звязана затрыманне актывістаў.
Нагадаем, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, у Гомелі, як і ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі, плануюцца акцыі апазіцыі.