Увечары 26 жніўня ў Гародні быў затрыманы Вадзім Саранчукоў -- юрыст Праваабарочнага цэнтру “Вясна” па Гарадзенскім рэгіёне.
https://spring96.org/be/news/2774
2005
2005-08-27T10:00:00+0300
2005-08-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Сарачукоў прыйшоў на вакзал, каб узяць квіток да Ваўкавыску і ехаць на з’езд Саюзу палякаў. Калі В.Саранчукоў стаяў у чарзе, да яго падыйшоў нарад міліцыі, папрасілі прад’явіць дакументы. Пашпарт у Саранчукова быў пры сабе. Але, нягледзячы на гэта, яму загадалі прайсьці ў прывакзальны пастарунак “для высьвятленьня ассобы”, якое цягнулася так доўга, што з’ехаць у гэты дзень ў Ваўкавыск Вадзім Саранчукоў не здолеў.