viasna on patreon

Асамблея няўрадавых арганізацый заклікала спыніць злоўжыванне законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»

2009 2009-03-09T09:24:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anai.jpg

«Адмяніць незаконныя рашэнні аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі», у тым ліку ў дачыненні да часопіса «ARCHE», а таксама спыніць далейшае злоўжыванне законам РБ "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"». Такі заклік утрымліваецца ў заяве «Аб спыненні ўсіх форм палітычнага пераследу», якую прынялі 7 сакавіка ўдзельнікі VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў.

Праект выніковай рэзалюцыі форуму, які ўдзельнікі Асамблеі ўхвалілі ўвечары 6 сакавіка, заклікае «выключыць з беларускага палітычнага жыцця практыку крымінальнага пераследу палітычных апанентаў, дзеячоў гармадзянскай супольнасці, журналістаў».

Двухдзённая VI Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятыў працавала 6–7 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Форум закліканы прааналізаваць сітуацыю ў грамадскім сектары Беларусі, прававое становішча няўрадавых арганізацый краіны, распрацаваць і зацвердзіць стратэгію дзеянняў Асамблеі на бліжэйшы час.

У форуме бралі ўдзел прадстаўнікі больш як трох соцень грамадскіх аб’яднанняў і інцыятыў з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку БАЖ. У прыватнасці, 6 сакавіка старшыня арганізацыі Жанна Літвіна брала ўдзел у аной з тэматычных дыскусій, а 7 сакавіка ўдзельнікам форуму была прэзентаваная ініцыяваная БАЖ кампанія «Чысты Байнет».  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства