viasna on patreon

Швэдзкая Ініцыятыва па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека зьвярнулася да міністра юстыцыі, міністра замежных спраў і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны”

2009 2009-02-27T19:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shwed_inicyjatyva_demakratyji_i_pravah_chalaveka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Швэдзкай Ініцыятывы па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека Сафія Угла звярнулася да міністра юстыцыі В.Галаванава, міністра замежных спраў С.Мартынава і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны” і выказала падтрымку праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню ў яго намаганьнях атрымаць афіцыйны статус ад Міністэрства юстыцыі.

 

 

 

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь            

Міністру юстыцыі Віктару Галаванаву

220004 вул. Калектарная, 10

Менск, Беларусь

 

Заява адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны”

 

 

Паважаны сп.Галаванаў,

 

Мы звяртаемся да Вас з нагоды рэгістрацыі праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”, якое, на нашу думку, сутыкнулася зь цяжкасьцямі падчас атрыманьня афіцыйнага статусу ад беларускіх уладаў.

 

У студзені 2003 году Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне аб ліквідацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”. Прымаючы пад увагу беларускую Канстытуцыю і міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавека, мы лічым, што гэтае рашэньне з’яўляецца парушэньнем свабоды асацыяцыяў. 26 студзеня 2009 году “Наша Вясна” падала дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

24 чэрвеня 2007 году Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю, у якой гаворыцца аб тым, што, ліквідаваўшы “Вясну”, беларускія ўлады парушылі Артыкул 22-1 Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах. У сваёй рэзалюцыі Камітэт па правах чалавека падцьвердзіў права “Вясны” на судовую абарону, уключаючы перарэгістрацыю і кампенсацыю. Яно таксама абавязала беларускі ўрад зрабіць неадкладныя захады па папярэджаньні падобных парушэньняў у будучым.

Зыходзячы з рашэньня Камітэту, сябры праваабарончага цэнтру “Вясна” заявілі, што рэгістрацыя аргінізацыі будзе дастатковай кампенсацыяй парушаных уладамі правоў. У жніўні 2007 году яны зноў паспрабавалі зарэгістраваць “Вясну” у якасьці легальнай праваабарончай арганізацыі. Аднак, беларускі ўрад не прыняў пад увагу рэкамэндацыі Каміэта па правах чалавека – Міністэрства Юстыцыі і пазней Вярхоўны Суд адмовілі ў рэгістрацыі па надуманых прычынах.

 

Зыходзячы з рашэньня Камітэту па правах чалавека, мы выказваем падтрымку праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню “Наша Вясна” ў яго намаганьнях атрымаць афіцыйны статус ад Міністэрства юстыцыі. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады будуць абараняць канстытуцыйныя правы беларускіх грамадзянаў, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. У межах новай палітыкі ЭЗ у адносінах да Беларусі мы лічым рэгістрацыю “Нашай Вясны” крокам на шляху далейшага супрацоўніцтва, якое набывае ўсё большае значэньне для эўрапэйскіх краінаў.

 

З павагай,

Сафія Угла,

Старшыня Швэдзкай Ініцыятывы па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека

 

Стакгольм, Швэцыя, 12 лютага 2009 году

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства