У Артура Фінькевіча на мяжы сканфіскавалі ноўтбук
https://spring96.org/be/news/27478
2009
2009-02-27T11:39:13+0200
2009-02-27T11:39:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/a_finkevich.jpg
У лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча беларускія памежнікі канфіскавалі ноўтбук. Гэта здарылася ў ноч з 26 на 27 лютага, калі хлопец ехаў у Варшаву. Яго зьнялі зь цягніка “Варшава-Менск”.
Памежнікі надгледзелі ўсе рэчы і паведамілі Фінькевічу, што забіраюць ноўтбук на праверку, якая будзе доўжыцца ад 10 дзён да месяца.
Памежнікі адмовіліся паведаміць прычыну, чаму яны рабілі надгляд рэчаў Фінькевіча. Яны спаслаліся на тое, што ня маюць права разгалошваць пэўную інфармацыю.
Артур Фінькевіч лічыць, што патрапіў у сьпіс асобаў, якія павінны праходзіць асабісты надгляд. Раней ён езьдзіў празь мяжу без праблемаў.
Фінькевіч зьяўляецца таксама сябрам стваранай партыі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.