viasna on patreon

Заўтра – устаноўчы з’езд Партыі БХД

2009 2009-02-27T16:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Устаноўчы з’езд партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбудзецца 28 лютага ў сталічным Палацы культуры МТЗ. У парадку дня Устаноўчага Зьезду Партыі БХД - справаздачныя выступы сустаршыняў Аргкамітэту БХД, абмеркаваньне і прыняцце Статуту, Праграмы, зваротаў, ды іншых устаноўчых дакументаў.

З беларускіх палітыкаў на з’езд запрошаныя Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч. Запрошаныя таксама і замежныя госці – прадстаўнікі еўрапейскіх хрысьціянскіх рухаў і партый.

Пасьля завяршэння работы з’езда адбудзецца к а н ц э р т  “Беларускі Хрысьціянскі Хіт”.

Плануецца таксама ўскласці кветкі да месца заснаваньня “Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Злучнасьці” – ля Архікафедральнага Касьцёла на пляцы Волі.

Нагадаем, што пад час падрыхтоўкі з’езду  адбылося 63 сходы для вылучэння дэлегатаў,  у працы з’езду прымуць удзел 211 дэлегатаў.

Сталічныя ўлады доўгі час адмаўлялі заснавальнікам у прадстаўленьні памяшканьня для правядзеньня з’езду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства