viasna on patreon

У 2008 годзе ў Беларусі надалей сур'ёзна парушаліся правы чалавека

2009 2009-02-26T12:14:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/america.jpg
Дзярждэпартамент ЗША

Дзярждэпартамент ЗША

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце. У справаздачы за 2008 год аглядаецца па краінах сытуацыя зь міжнародна прызнанымі індывідуальнымі, грамадзянскімі, палітычнымі і працоўнымі правамі чалавека, абвешчанымі Усеагульнай Дэклярацыяй правоў чалавека ААН.

Паводле справаздачы, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе надалей заставалася вельмі дрэнная, працягваліся частыя сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека з боку ўладаў.

Сярод іншага ў справаздачы адзначаецца:

- Рэзка абмежаваным было права грамадзянаў на зьмену сваіх уладаў.

- Улады ня здолелі расьсьледаваць ранейшыя палітычна матываваныя зьнікненьні грамадзянаў.

- Умовы ў турмах заставаліся надзвычай дрэнныя, працягвалі паступаць паведамленьні пра жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі і затрыманымі.

- Працягваліся таксама адвольныя арышты, затрыманьні і зьняволеньні грамадзянаў паводле палітычных матываў, за крытыку ўладаў або за ўдзел у дэманстрацыях.

- Некаторыя судовыя працэсы праводзіліся за зачыненымі дзьвярамі, без прысутнасьці незалежных назіральнікаў.

- Была абмежаваная незалежнасьць судовых уладаў, вынікі судовых працэсаў звычайна былі вызначаныя загадзя.

- Улады надалей абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду друку, выказваньняў, сходаў і веравызнаньня.

- Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасьці і спынялі або абмяжоўвалі пашырэньне некаторых незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

- Дзяржаўныя сілавыя структуры ўжывалі неапраўданую сілу для разгону мірных пратэстаў.

- Карупцыя працягвала заставацца праблемай.

- Няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі зазнавалі ўціск, штрафы, перасьлед і забароны.

- Рэлігійныя лідэры зазнавалі штрафы, зьняволеньні і дэпартацыю за правядзеньне багаслужбаў, цэрквы зачыняліся, пазбаўляліся рэгістрацыі або выдаляліся з займаных будынкаў.

- Сур'ёзнай праблемай заставалася кантрабанда людзьмі, хоць у змаганьні зь ёй быў дасягнуты пэўны прагрэс.

- Назіраліся дыскрымінацыйныя дзеяньні супраць цыганоў, этнічных і сэксуальных меншасьцяў і ўжываньня беларускай мовы.

- Улады ўціскалі незалежныя прафсаюзы і іх членаў, рэзка абмяжоўвалі магчымасьці рабочых ствараць незалежныя прафсаюзы і ўступаць у іх, арганізоўваць і весьці калектыўныя дамовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства