Міхась Пашкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”
Міхась Пашкевіч, дэмакратычны актывіст, які быў абраны старшынёй моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты”, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.
"Рэгістрацыя “Нашай Вясны ” неабходна ўжо толькі таму, каб прафесіяналы змаглі, нарэшце, нармалёва і плённа працаваць.
У спісах Мінюста РБ шмат “карманных” грамадскіх арганізацый, існаванне якіх вядома толькі ім самім, якія нічым сябе не праявілі і выкарыстоўваюцца толькі дзеля стварэння дэкарацый. У той жа час “вясноўцы” на справе паказваюць рэальную працу, пры гэтым пастаянна рызыкуючы трапіць пад удар артыкулу 193. Таму пытанне аб рэгістрацыі “Нашай Вясны” можна лічыць адной з лакмусавых паперак па сітуацыі ў краіне.
Вельмі спадзяюся, што дзяржава будзе паводзіць сябе цвяроза, і не стане змешваць праваабарону і палітыку", -адзначыў Міхась Пашкевіч.