viasna on patreon

Аляксандр Мілінкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-23T16:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milinkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Мілінкевіч, палітык і навуковец, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр Руху "За Свабоду" выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.

 

“Наша Вясна” – гэта вядучае беларускае праваабарончае аб’яднанне з выдытнай гісторыяй. Яго заснавальнікі займаюцца многімі накірункамі праваабарончай дзейнасці - і маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, і аказаннем канкрэтнай дапамогі арганізацыям і людзям. І я лічу, што вельмі важна, каб гэтае аб’яднанне было зарэгістраванае. 

 

Рэспубліка Беларусь дэкларуе, што пачынае шырокае супрацоўніцтва з Еўразвязам і праблема абароны правоў чалавека тут адна з самых галоўных.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” – гэта арганізацыя, якую ведаюць не толькі на Беларусі, але і ва ўсім свеце, без перабольшвання. І я лічу, што вельмі важна паказаць, што ў нас аднаўляецца рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў і рэалізуецца права людзей на свабоду асацыяцый,” – сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства