viasna on patreon

Вольга Завадская - у падтрымку "Нашай Вясны"

2009 2009-02-20T16:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/v_zavadskaja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Завадская.

Вольга Завадская.

Вольга Рыгораўна Завадская, маці зніклага без следу 7 ліпеня 2000 г. аператара расейскай тэлекампаніі ОРТ Змітра Завадскага, падтрымала заснавальнікаў і сябраў праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”:

 

"З праваабарончай арганізацыяй "Вясна" я знаёмая практычна 10 год. І вельмі рада, што такая арганізацыя існуе. Яе супрацоўнікі аказвалі мне нямала юрыдычна-прававой дапамогі. І я шчыра шкадую і перажыла разам з імі страту юрыдычнага статусу ў 2003 годзе.

 

Я лічу недапушчальным, каб у рэспубліцы такая арганізацыя не была зарэгістраваная. Кожны грамадзянін Беларусі мае права на абарону сваіх правоў, і арганізацыі, якія аказваюць нам у гэтым пэўную дапамогу, павінны існаваць легальна. Таму я ўсёй душой  за тое, каб "Наша Вясна" вярнула свой  юрыдычны статус у рэспубліцы". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства