viasna on patreon

Ці зарэгіструюць “Малады Фронт”?

2009 2009-02-20T12:09:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_mf.jpg

Больш, чым у 30 гарадах па Беларусі былі пададзены заявы ў мясцовыя выканкамы з патрабаваньнем прадставіць памяшканьні для правядзеньня устаноўчых сходаў, неабходных для рэгістрацый мясцовых суполак Маладога Фронту і забясьпечыць юрыдычныя адрэсы.

 

Малады Фронт ажыцьцяўляе 5-ю спробу рэгістрацыі аб’яднаньня. Праўда, на гэты раз у новым фармаце – найперш будуць рэгістравацца асобныя гарадзкія філіі МФу.

 

Больш за 30 гарадоў, дзе маюцца дзейсныя суполкі МФу, падалі заявы ў выканаўчыя камітэты з патрабаваньнем прадставіць памяшканьне для правязеньня мясцовых устаноўчых сходаў, а таксама забясьпечыць суполкі юрыдычнымі адрэсамі. Менавіта адсутнасьць у гарадах месца для правядзеьня ўстаноўчых сходаў і юрадрэсы зьяўляюцца двума найвялікшымі праблемамі пры рэгістрацыі арганізацыі. Таму Малады Фронт накіраваў заявы ў мясцовыя выканкамы з патрабаваньнем паспрыяць рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду аб'яднаньняў.

 

“Мін’юст заяўляе аб тым, што апошнім часам у краіне рэгіструюцца многія грамадзкія аб’яднаньні, - гаворыць старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. – Большасьць зь іх рэгіянальныя, пракамсамольскія ініцыятывы і атрымоўваюць афіцыйны статус у раённых выканкамах. Беларускія ўлады гэтым паказваюць быццам бы сваё жаданьне разьвіваць і дэмакратызаваць грамадзка-палітычны сэктар. Таму Малады Фронт прыняў рашэньне пачаць чарговую спробу рэгістрацыі з рэгіянальных структураў, пратэставаўшы такім чынам і мясцовае кіраўніцтва на жаданьне весьці сапраўдны дыялог з грамадзтвам. Рэакцыя раённых выканкамаў будзе таму сьведчаньнем”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства