viasna on patreon

У войску праблемы са здароўем ўзніклі і ў Івана Шылы

2009 2009-02-19T12:48:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/i_shyla.jpg

Як стала вядома нашаму сайту, незаконна прызванага ў войска Івана Шылу адвезьлі ў Лепельскую бальніцу з-за праблемаў са сьпіною, болі ў якой у маладафронтаўца былі яшчэ да прызыву. Покуль большую частку сваёй службы маладзён вымушаны праводзіць у санчастцы.

Пад час праходжаньня прызыўной камісіі ў Салігорску маладзён быў накіраваны на адпаведнае абсьледаваньне ў бальніцу. Аднак прайсьці яго так і не пасьпеў. Тым ня менш прызыўная камісія без адпаведных мэдычных вынікаў прызнала Шылу годным і адправіла ў войска.

Цяпер праблемы са здароўем у гвалтоўна прызваных актывістаў пачынаюць выяўляцца. Варта нагадаць, што адразу пасьля прызыву ў вайсковыя шпіталі былі накіраваны яшчэ два маладзёна, маладафронтавец Зьміцер Хведарук і старшыня МБНФ Франак Вячорка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства