viasna on patreon

Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы

2009 2009-02-16T08:53:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду. Сябры аргкамітэту зьбяруцца 28 лютага ў актавай залі Дома культуры МТЗ.


Раней сустаршыні аргкамітэту БХД у пошуку памяшканьня зьвярталіся ў розныя ўстановы, а таксама ў Менгарвыканкам і атрымлівалі адмоўныя адказы. Тады яны заявілі, што правядуць зьезд на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

На зьезд БХД запрошаныя прадстаўнікі Эўрапарлямэнту, уплывовых партыі краін Заходняй Эўропы, вядомыя грамадзкія дзеячы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства