viasna on patreon

Агітаваць "супраць" нельга?

2009 2009-02-13T16:03:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahitacyja_vybary1.jpg

Гомельскі абласны суд цалкам пагадзіўся з раённым, палічыўшы забарону гарвыканкамам агітацыйных пікетаў супраць праўладнага кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў правамернай. 

Разгляд касацыйнай скаргі праходзіў пры поўнай зале. На паседжанне былі запрошаны студэнты-юрысты гомельскага універсітэта, якія зараз праходзяць адпаведную практыку. 

 − Для нас рашэнне суда не з’явілася нечаканасцю. Судовая ўлада па-ранейшаму абслугоўвае выканаўчую вертыкаль. Але маладыя людзі былі вельмі здзіўленыя паводзінамі гарадскіх уладаў, якія толькі і могуць забараняць. Яшчэ больш іх здзівіў суд, які не здольны і не хоча абараніць наша права на мірныя сходы – кажа Андрэй Толчын.   

 У верасні мінулага году падчас агітацыйнай кампаніі на парламенцкіх выбарах актывісты Руху “За Свабоду” Аляксандра Процка, Наталля Шчукіна і старшыня гарадской арганізацыі АГП Андрэй Толчын, падалі заяўку ў Гомельскі гарвыканкам на правядзенне пікета супраць праўладнага кандыдата Аляксандра Шэўко, а таксама пікетаў супраць удзела ў выбарах увогуле. Чыноўнікі адмовілі ў пікетах. Гэтае рашэнне было абскарджана у раённым і зараз у абласным судзе. Як бачым, безвынікова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства