Беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на пратэстанцкую царкву
Мінская гарадзкая землеўпарадкавальная геадэзічная служба лічыць незаконным выкарыстаньне зямельнаго надзелу, які належыць царкве "Новая жизнь" Аб’яданьня суполак хрысціянаў поўнага Евангельля ў Рэспубліцы Беларусь. Як паведаміў БелаПАН адміністратар суполкі Васіль Юрэвіч, адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы бяз усялякага тлумачэньня ў канцы чэрвеня адмовіла суполцы ў перарэгістрацыі ў доме № 72 па вуліцы Кавалёва.
"У другой палове ліпеня мы атрымалі адказ ад намесьніка старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Пятрушына, у якім гаворыцца, што перарэгістрацыя суполкі ў дадзеным будынку немагчымае, бо яно не зьяўляецца культавым ці офісным", - адзначыў В.Юрэвіч. З ягоных словаў, у канцы ліпеня землеўпарадкавальная служба сталіцы ў сваім лісьце паведаміла, што надзел зямлі па адрасу Кавалёва, 72 у раёне былой вёскі Сухарава выкарыстоўваецца не па прызначэньню, бо ён быў выдзелены для абслугоўваньня кароўніка бяз зьменаў яго мэтавага прызначэньня.
"На думку землеўпарадкавальнікаў, пытаньне аб скасаваньні суполкі права на ўласнасьц на гэты надзел зямлі павінен быць разгледжаны на бліжэйшым паседжаньні Мінгарвыканкама", - сказаў В.Юрэвіч. Разам з тым сябры суполкі зьвярнуліся з лістамі да старшыні Мінгарвыканкама і главы дзяржавы з просьбай не дапусціціь самавольства, таму што прадстаўнікі мінскай выканаўчай улады і Маскоўскага раёну не ідуць на перамовы.
Далейшыя дзеяньні вернікаў залежаць ад реакцыі ўладаў на іх лісты з патрабаваньнем перарэгістрацыі і захаваньні за суполкай зямельнага надзелу, плошчай 1,6 гектара, набытаму ў 2002 годзе. Суполка патрабуе дазволіць рэканструяваць кароўнік у культавы будынак, праводзіць набажэнствы на тэрыторыі свайго зямельнага надзелу, а таксама спыніць ціск, які аказвае на царкву міліцыя, супрацоўнікі Міністэрства по надзвычайным сітуацыям і санітарна-эпідэміялагічныя службы.
На працягу апошніх дзесяці месяцаў за правядзеньне набажэнства ў вышэйназваным будынку ўлады неаднаразова выносілі суполцы і яе кіраўніцтву розныя адміністратыўныя пакараньні. Нягледзячы на гэта, вернікі працягваюць маліцца ў будынку кароўніка, пры гэтым у нядзелю зьбіраюцца ад 500 да 700 чалавек.