Зінаіда Бандарэнка – у падтрымку “Нашай Вясны”
Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі, вядомая і папулярная на працягу дзесяцігоддзяў дыктарка Беларускага тэлебачання выказала сваю падтрымку сябрам “Нашай Вясны”:
“Я б вельмі хацела, каб “Нашу Вясну” зарэгістравалі. Я вельмі паважаю ўсіх сябраў гэтага аб’яднання і шчыра іх падтрымліваю.
Ведаеце, цяпер у мяне ёсць магчымасць глядзець Белсат, і я бачу, як сябры “Нашай Вясны” выступаюць у абарону нашых людзей – палітвязняў, простых людзей, розных арганізацыяў. Яны бяруць удзел у тэлепраграмах, даюць інтэрвью – і мне заўсёды прыемна бачыць родныя, добра знаёмыя мне твары гэтых людзей, якія не сядзяць і не чакаюць нечага, як мышы пад венікам, як кажуць у нас на Беларусі. Яны змагаюцца за нашыя правы, адстойваюць нашыя інтарэсы. Яны робяць сваю справу. І робяць яе добра”.