viasna on patreon

Жана Літвіна - у падтрымку "Нашай Вясны"

2009 2009-02-05T19:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/j_litvina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жана Літвіна, старшыня БАЖ

Жана Літвіна, старшыня БАЖ

Старшыня грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жана Літвіна падтрымала праваабаронцаў, заснавальнікаў і сябраў  “Нашай Вясны”:

“Наша Вясна” – вядомая і ўплывовая арганізацыя. На мой погляд, гэта якраз тая арганізацыя, якая, як кажуць, у патрэбны момант у патрэбным месцы. Дзейнасць вясноўцаў вельмі неабходная грамадству, і іх аб’яднанне павінна быць зарэгістраванае. Я хачу верыць у тое, што гэта адбудзецца.

Свабода сходаў, свабода асацыяцыяў – гэта адна з галоўных умоваў існавання і развіцця любога грамадства. У рэкамендацыях Еўрасаюза свабода дзейнайсці, рэгістрацыя грамадскіх арганізацыяў, палітычных партыяў стаіць адным з прыярытэтных пунктаў, і гэта павінна пэўным чынам паўплываць на сітуацыю. Зараз у сувязі з магчымай лібералізацыяй у краіне ўжо будзе ўжывацца заяўны прынцып рэгістрацыі для бізнес-структураў. СМІ таксама ўжо як бы атрымалі гэтую палёгку, абяцанкі ва ўсялякім разе, пры перарэгістрацыі. Я думаю, што такі парадак рэгістрацыі павінен распаўсюджвацца і на грамадскія арганізацыі. Вельмі хацелася б, каб гэта стала трывалай тэндэнцыяй у нашым грамадстве”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства